У сярэдняй школе №2 горада Мар’іна Горка пачаліся заняткі па робататэхніцы для самых маленькіх вучняў — першакласнікаў.
— Навучальная ўстанова падпісала дамову з ТАА “Школа робататэхнікі” і першая ў раёне арганізавала такія заняткі, — расказала дырэктар Дзіна Паўлава. — Фірма школе прадаставіла сваю камп’ютарную праграму і канструктар па тыпу Lego. Пакуль дзеці ствараюць сваіх робатаў па ўзоры з дапамогай камп’ютараў: на маніторах пакрокава адлюстроўваецца ўвесь працэс з пачатку і да канца.