Главная » Новости » Запрашаем вашых дзяцей на курсы робататэхнікі на беларускай мове!

Запрашаем вашых дзяцей на курсы робататэхнікі на беларускай мове!

Запрашаем на курс робататэхнікі для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў!

На занятках дзеці ў гульнёвай форме вывучаюць праграмаванне, фізіку, матэматыку і робататэхніку. 

Ужо з шасці гадоў дзеці ў нашай школе ствараюць першых робатаў, а самыя мэтаскіраваныя вучні трапляюць на сусветныя спаборніцтвы па спартовай робататэхніцы, дзе атрымліваюць прызавыя месцы. 

Для стварэння робатаў выкарыстоўваюць канструктары LEGO. 

Але статычны робат - гэта не так цікава, як робат, які ўмее рухацца! Менавіта таму на нашых занятках выкарыстоўваецца спецыяльная праграма, дзеці пішуць код і іх робат ажывае. 

Мы радыя бачыць бурнае захапленне дзяцей, калі іх стварэнне пачынае рухацца!

Важная інфармацыя:

Старт курса ў лістападзе.

Курс робататэхнікі будзе праходзіць на Ракаўскай, 16Б (ст. м. Няміга).

Працягласць занятку 90 хвілін.

Адзін занятак на тыдзень.

Кошт аднаго месяца (4 заняткі) 96 рублёў.

Заняткі будуць праходзіць у пятніцу 18: 30-20:00

Пакідайце заяўку на сайце або званіце па тэлефоне 618 95 85 (А1, Life, МТС).

 

© 2013-2020. Общество с ограниченной ответственностью “Школа робототехники”. г. Минск, ул. Зыбицкая, 2, офис 401, 220030 УНП 192011222. Свидетельство о государственной регистрации за номером 192011222 выдано Минским горисполкомом 4 июля 2013 года. +375 25 618 95 85
Карта сайта

Остались вопросы? Напишите нам